BE RU EN

Лукашэнка прыехаў адкрываць вытворчасць ШІ-тэлевізараў: яму паказалі даільны апарат

  • 31.12.2025, 18:28

Дыктатар вельмі ўразіўся макетам даільнай устаноўкі ад «Гарызонта».

Аляксандр Лукашэнка сёння запусціў «масавую робатызаваную» вытворчасць тэлевізараў з ШІ на «Гарызонце», паведамляе БелТА.

Падкрэсліваецца, што гэтая вытворчасць «не мае аналагаў» у краінах СНД і Еўропе.

Падчас візіту Лукашэнку паказалі нечаканае — макет аўтаматызаванай даільнай устаноўкі з робатызаваным маніпулятарам і элементамі ШІ.

БелТА піша, што прадукт пакуль не гатовы да масавай вытворчасці, але працэс ідзе.

Дыктатар вельмі ўразіўся макетам: «Зробіце — нічога для вас не пашкадуем. Бо для нас гэта важна. Гэта наша будучыня, калі мы хочам і далей забяспечваць уласную харчовую бяспеку. Калі, мужыкі, вы гэта зробіце, вы зробіце вялікую справу. Нам патрэбны вынік».

Апошнія навіны