Гарэлка ў Расіі падаражэла на 15%
- 31.12.2025, 18:15
За год.
Кошт мінімальнага набору харчовых прадуктаў у Расіі са снежня 2024 года вырас на 5,9% і ў сярэднім склаў 7,3 тыс. руб. на чалавека. Пра гэта паведаміў ТАСС намеснік старшыні праўлення асацыяцыі «Руспрадсаюз» Дзмітрый Леонаў.
Паводле даных на 15 снежня, мацней за ўсё за год падаражэла гарэлка — на 15,1%. Сярод лідараў росту — замарожаная рыба (+20,5%), ялавічына на косці (+14,1%), жытні хлеб (+13,4%) і маргарын (+12,8%). Пры гэтым прыкметна патаннелі гародніна: капуста (-27,7%), бульба (-24,2%), агуркі (-18,9%) і цыбуля (-18%). Знізілася і цана на яйкі (-18,8%).
Найвышэйшы кошт прадуктовай карзіны зафіксаваны на Чукотцы — 18,4 тыс. руб., і ў Камчацкім краі — 12,6 тыс. руб. Найніжэйшая цана — у Мардовіі (5,9 тыс. руб.) і Пензенскай вобласці (6,2 тыс. руб.).