Нацбанк паказаў новы знак беларускага рубля
- 31.12.2025, 17:34
Аўтару сімвала заплацяць 3000 рублёў.
У Нацыянальным банку вызначылі пераможцу конкурсу на найлепшы графічны знак беларускага рубля, паведаміла прэс-служба галоўнага фінансавага рэгулятара краіны.
Раней мы паведамлялі, што Нацбанк хоча змяніць графічны знак беларускага рубля.
А 31 снежня ў Нацбанку паведамілі, што пераможцам конкурсу на найлепшы новы графічны знак стаў сімвал, прапанаваны Васілем Шчабетунам.
Праца аўтара набрала максімальную колькасць балаў у агульным заліку. Прыз за новы графічны знак — 3000 беларускіх рублёў.
Канчатковы варыянт новага графічнага знака беларускага рубля зацвердзяць на падставе пераможнай конкурснай працы.