BE RU EN

З 1 студзеня ў Беларусі даражэюць цыгарэты

  • 31.12.2025, 16:22

Некаторыя — на 1,3 рубля.

Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) апублікавала максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты з фільтрам, якія будуць прымяняцца ў Беларусі з 1 студзеня 2026 года. Пра гэта піша Myfin.by.

Як вынікае з інфармацыі МПЗ, у студзені падаражэюць цыгарэты шэрагу вытворцаў. Так, некаторая прадукцыя ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» вырасце ў цане да 60 капеек (напрыклад, Credo). Цыгарэты Фэст і Фэст 7 падаражэюць на 55 капеек, лінейкі Мінск і Прэм'ер — на 50, а NZ і Queen — на 45. Павысяцца цэны і на многія іншыя пазіцыі гэтага вытворцы.

Цыгарэты ТАА «Табак-Інвест» таксама падаражэюць. Напрыклад, Kalipso Special Gold Slim, Kalipso Special Gold Super Slim, KALIPSO Slim, KALIPSO Slim 100, KALIPSO Super Slim, KALIPSO Special Gold — на 1,3 рубля. А прадукцыя MAC — на 1 рубель.

Падаражанне закране і цыгарэты, якія ўвозіць у нашу краіну дзяржаўнае прадпрыемства «Беларусьторг». Напрыклад, лінейка Chapman падаражэе на 40 капеек.

Падаражэюць і некаторыя іншыя цыгарэты. Поўны спіс пазіцый, якія са студзеня 2026 года падаражэюць, можна паглядзець на сайце МПЗ.

Апошнія навіны