Лукашэнка расказаў вар'яцкую гісторыю пра «Арэшнік»
- 31.12.2025, 14:17
Неадэкватная заява дыктатара.
Лукашэнка ўспомніў ўдар, які ў лістападзе 2024 года Расія нанесла «Арэшнікам» па заводзе «Южмаш» ва Украіне.
«Вялізнае прадпрыемства, было найунікальнейшае ў Савецкім Саюзе, там 5–7 паверхаў пад зямлёй (усе рыхтаваліся да ядзернай вайны). І вось «Арэшнік» нанёс па «Южмашы» адзін удар, і такога вялізнага прадпрыемства, унікальнага ў свеце, не стала ў адну хвіліну. Я ўжо не кажу, колькі людзей загінула», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба сёння, 31 снежня.
Адзначым, што плошча Паўднёвага машынабудаўнічага завода ў Дніпры вялізарная, ён займае каля
744 гектараў. Гэта сапраўдны горад у горадзе.
Расійскія ўлады і СМІ сцвярджалі, што заводу нанесены сур'ёзныя пашкоджанні, украінскія ж, спасылаючыся ў тым ліку на спадарожнікавыя здымкі, казалі пра нязначнасць пашкоджанняў. Пасля расійскай атакі па Дніпры былі паведамленні пра ахвяры, але менавіта на «Южмашы» — не.