Плюс тры выхадныя: як беларусы будуць працаваць у студзені
- 31.12.2025, 11:40
Апублікаваны афіцыйны графік.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрабязна распісала графік працы беларусаў у студзені 2026 года. Новы каляндарны год пачнецца доўгімі, чатырохдзённымі выхаднымі, а на наступным тыдні нас чакае яшчэ адзін дадатковы выхадны. Пераносы і адпрацоўкі? Тут у ведамства для беларусаў таксама добрыя навіны.
Беларусы прызвычаіліся да таго, што калі ім афіцыйна даюць чатыры выхадныя запар, значыць, адзін з іх давядзецца адпрацоўваць загадзя або пасля святаў. Але на гэты раз сітуацыя іншая. Ніякіх пераносаў не будзе, бо Новы год, які ў Беларусі адносіцца да ліку дзяржаўных святаў, афіцыйна адзначаецца 1 і 2 студзеня. Такім чынам, гэтыя два дні ў Беларусі — афіцыйна непрацоўныя дні, і адпрацоўваць іх не трэба.
Яшчэ адзін непрацоўны дзень у беларусаў будзе на наступным тыдні — у сераду, 7 студзеня, калі праваслаўныя будуць адзначаць Нараджэнне Хрыстова. Гэты дзень таксама не прыйдзецца адпрацоўваць.
Дарэчы, сёння, 31 снежня, і ў наступны аўторак, 6 студзеня, у беларусаў афіцыйна скарочаны працоўны дзень. Для тых, хто працуе поўны працоўны дзень, працоўны час скарачаецца роўна на 1 гадзіну, для тых, хто працуе па няпоўным графіку, — скарачаецца прапарцыйна.
Такім чынам, у студзені беларусам давядзецца адпрацаваць усяго 19 дзён, а непрацоўных дзён будзе аж 12.
У Мінпрацы таксама прывялі разліковую норму працоўнага часу ў студзені. Пры 40-гадзінным працоўным тыдні яна складзе:
для пяцідзёнкі (у каго па суботах і нядзелях выхадныя) — 151 гадзіна;
для шасцідзёнкі (у каго выхадны толькі ў нядзелю) — 157 гадзін.