BE RU EN

У Беларусі павышаюць падатак з яшчэ аднаго віду даходаў насельніцтва

  • 31.12.2025, 11:13

З 1 студзеня.

У Беларусі з 1 студзеня 2026 года павялічаць стаўку падаходнага падатку з выйгрышаў у азартных гульнях. Пра гэта паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.

Стаўка вырасце з цяперашніх 4% да 5%. Збор спаганяецца з даходаў ад выйгрышаў фізічных асоб ад беларускіх арганізатараў азартных гульняў.

Так, цяпер з выйгрышу ў казіно трэба плаціць падатак у 4%. Ігральная ўстанова сама ўтрымлівае гэты збор. А шчасліўцу пасля гэтага не трэба нічога дэклараваць.

Апошнія навіны