Расія тэрмінова засакрэціла месцазнаходжанне і перамяшчэнні Пуціна
- Іван Якаўіна
- 31.12.2025, 10:30
Дыктатара рыхтуюць да аперацыі.
Аказваецца, учора ў Пецярбург і далей — на Валдай — адправілася Кабаева з дзецьмі, а таксама, прынамсі, адзін з Кавальчукоў. Судзячы па ўсім, Пуцін таксама там будзе адзначаць Новы год.
Але мінулай ноччу яго самога там яшчэ не было, таму і абстрэльваць рэзідэнцыю сэнсу не было.
Расія засакрэціла месцазнаходжанне і перамяшчэнні Пуціна ў прасторы, спасылаючыся на нібыта ўзніклую пагрозу яго жыццю з боку ўкраінскіх беспілотнікаў. Гэта, вядома, можа быць прыступам параноі, аднак я мяркую, што Пуцін збіраецца спачатку некалькі дзён адзначаць з сям'ёй Новы год, а потым легчы на традыцыйную касметалагічную аперацыю: будзе прыбіраць з твару і шыі лішні тлушч, закачваць туды гіялуронавую кіслату і калоць свежы ботакс.
Для гэтага трэба на пару тыдняў знікнуць з тэлевізара. Раней яго працяглыя знікненні выклікалі вялікія пытанні, а цяпер вось з'явілася зручнае апраўданне: украінская пагроза.
Іван Якаўіна, «Фэйсбук»