BE RU EN

BBC: ААЭ збіраюцца набыць долю украінскага вытворцы ракет «Фламінга»

  • 30.12.2025, 20:35

Названая сума здзелкі.

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты могуць набыць долю украінскай абароннай кампаніі Fire Point. Яе агульны кошт складае 2,5 млрд долараў.

Пра гэта паведамляе BBC News Украіна.

Паводле звестак крыніц BBC, абаронная група EDGE, якая належыць суверэннаму фонду ААЭ, хоча набыць мінарытарную долю ва ўкраінскай кампаніі. Субяседнікі выдання сцвярджаюць, што гаворка ідзе пра 30% долі Fire Point.

Яны ўдакладнілі, што сума здзелкі складае каля 760 млн долараў. Кампанія Fire Point ужо «падала неабходныя дакументы» ў антыманапольны камітэт.

Апошнія навіны