BE RU EN

У Эстоніі затрымалі мужчыну за сімвал «Z» на будынку парламента

  • 30.12.2025, 18:25

Распачата справа аб падтрымцы міжнароднага злачынства.

У сталіцы Эстоніі Таліне затрымалі мужчыну, які намаляваў сімвал «Z» на калоне будынка Рыйгікогу (парламента), паведамляе Delfi.

Як адзначаецца, праваахоўнікі атрымалі паведамленне пра інцыдэнт у ноч на 30 снежня.

Супрацоўнік службы аховы парламента затрымаў падазраванага на месцы здарэння. Ім аказаўся 32-гадовы грамадзянин Эстоніі.

Як паведаміла аператыўная кіраўніца Пых'яскай прэфектуры Кадры Анн Салла, паліцыя пачала вядзенне па справе аб правапарушэнні паводле артыкула Пенітэнцыярнага кодэксу, які датычыць падтрымкі і апраўдання міжнароднага злачынства.

У паліцыі нагадалі, што ў Эстоніі забаронена выкарыстанне сімвалаў, якія апраўдваюць або падтрымліваюць ваенную агрэсію і міжнародныя злачынствы, уключна з сімвалам «Z».

Паводле запэўненняў уладаў, затрыманы добра вядомы паліцыі, і яго раней ужо неаднаразова каралі за аналагічныя дзеянні.

Апошнія навіны