BE RU EN

У Крамлі не змаглі прыдумаць, дзе быў Пуцін падчас «атакі на рэзідэнцыю»

  • 30.12.2025, 14:42

Пяскова злавілі на простым пытанні.

У Крамлі не сталі паведамляць, дзе знаходзіўся расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін падчас заяўленай «атакі на яго рэзідэнцыю» на Валдаі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова расійскім СМІ.

Спікер расійскага дыктатара пракаментаваў пытанне журналістаў, дзе знаходзіўся Пуцін, калі нібыта дроны атакавалі яго рэзідэнцыю на Валдаі.

«Што да месцазнаходжання прэзідэнта, у цяперашніх умовах гэтая тэма не падлягае публічнаму абмеркаванню», — заявіў Пяскоў.

У той жа час спікер Крамля назваў інцыдэнт «тэрарыстычным актам», накіраваным супраць Пуціна і нібыта «супраць намаганняў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа».

Паводле слоў Пяскова, Расія «не выходзіць з перагаворнага працэсу і працягвае дыялог з ЗША», а пасля выдуманай атакі «Крэмль узмоцніць перагаворную пазіцыю па Украіне».

«Вайскоўцы РФ ведаюць, як і калі адказваць на дзеянні Украіны», — цынічна дадаў Пяскоў, пагражаючы Кіеву.

Апошнія навіны