BE RU EN

Узброеныя сілы Украіны магутна ўдарылі па базе падрыхтоўкі «Шахедаў» у Данецку

  • 30.12.2025, 13:41

Бліскучую аперацыю паказалі на відэа.

Сілы абароны Украіны нанеслі магутны ўдар па месцы захоўвання і падрыхтоўкі пускаў расійскіх «Шахедаў» на тэрыторыі данецкага аэрапорта. Пра гэта ў Telegram паведаміў камандуючы Сіл беспілотных сістэм (СБС) Узброеных Сіл Украіны Робер «Мадзяр» Броўдзі.

«Птушкі 1 ОЦ СБС нанеслі масіраванае паражэнне па логаву захоўвання, снаражэння і падрыхтоўкі пускаў «Шахедаў/Гераняў» у ДАП (Данецк, ВОТ) у ноч на 30 снежня. Распрацоўка аперацыі ажыццёўлена сіламі ўпраўлення разведкі 414 обр «Птушкі Мадзяра» СБС сумесна з нядаўна створаным цэнтрам глыбіннага паражэння Групоўкі Сіл беспілотных сістэм», — паведаміў камандуючы.

Паводле яго інфармацыі, «візіт ветлівасці» нанесены ў лагістычны хаб «Гераняў/Шахедаў», пункт перадпалётнай падрыхтоўкі і абслугоўвання дронаў «Герань/Шахед» і «Гербера». Таксама паражаны цэнтральны склад баявых частак для пазначаных ударных беспілотнікаў і назапашвальны склад БпАК «Гербера».

Акрамя таго, паводле слоў «Мадзяра», украінскія «птушачкі» паспяхова наведаліся ў пункт канцэнтрацыі асабовага складу і тэхперсаналу праціўніка, які ажыццяўляе падрыхтоўку і тэхнічнае перадпускавое абслугоўванне БпЛА «Герань/Шахед» і «Гербера».

Апошнія навіны