Audi выпусціла святочнае відэа з мініяцюрнымі аўтамабілямі
- 30.12.2025, 12:56
Выглядае ўражліва.
Кампанія Audi вырашыла незвычайна павіншаваць прыхільнікаў са святамі і апублікавала на старонцы Audi USA ў Instagram кароткае стоп-моўшн відэа, знятае з выкарыстаннем калекцыйных мадэляў аўтамабіляў. Ролік ужо сабраў сотні тысяч праглядаў, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).
У відэа класічная калядная атмасфера спалучаецца з аўтамабільнай эстэтыкай брэнда. Замест аленяў па заснежаных краявідах «дрыфтуюць» мініяцюрныя Audi: RS6 Avant, RS3, Q8, A6 E-Tron, а таксама легендарныя гоначныя мадэлі — арыгінальны Quattro, R10 TDI і ралійны аўтамабіль Dakar. Машынкі з'язджаюць з гурбаў, ляпяць снягавікоў і збіраюцца на святочную імпрэзу.
Ролік пачынаецца з Audi Q8, які выязджае з пернікавага гаража, і заканчваецца эфектнай сцэнай каля вялікага пернікавага дома, дзе аўтамабілі разам запальваюць лагатып Audi з чатырма кольцамі, які свеціцца.
Відэа
https://www.instagram.com/reel/DSlA37GEVjt/?utm_source=ig_web_copy_link
У кампаніі падкрэслілі, што відэа не створанае з дапамогай штучнага інтэлекту. Для здымак выкарыстоўваліся рэальныя die-cast мадэлі і поўнавартасная здымачная група. Audi таксама апублікавала кадры закулісся, паказаўшы, наколькі карпатлівай была праца над кожным эпізодам.
Праект запатрабаваў значных намаганняў, аднак вынік атрымаўся ўражлівым: на момант публікацыі відэа ўжо набрала больш за 400 тысяч праглядаў і выклікала пазітыўны водгук у аўтааматараў і прыхільнікаў брэнда.