Мілеўскі расказаў, чаму «не можа жыць, як Раналду»
- 30.12.2025, 12:11
Беларуска-ўкраінскі футбаліст расказаў, што яму замінала быць прафесіяналам.
Ураджэнец Мінска, былы форвард брэсцкага і кіеўскага «Дынама» Арцём Мілеўскі адказаў на пытанне пра тое, што было самым складаным у спартыўнай кар'еры, піша football.by.
— Асабіста для мяне самае складанае — жыць, як Крышціяну Раналду, — быць вось такім прафі. Шчыра і адкрыта, не магу я, як ён. Мне ж трэба пасядзець, выпіць піва, выпіць віна недзе, блін.
Я не разумею, як ён жыве! Магчыма, калі б я жыў, як ён — строга, займаўся, у 3 гадзіны ночы хадзіў, — у мяне была б падобная кар'ера.
Для мяне гэта нонсэнс! Ты спытаў — я адказаў.