З беларускіх турмаў вызвалілі 20 палітзняволеных
- 30.12.2025, 10:57
Сярод іх — 15 жанчын.
Лукашэнка сёння вызваліў 22 чалавекі.
З гэтага ліку 20 чалавек былі асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці» — гэта палітзняволеныя.
Сярод памілаваных — 15 жанчын і 7 мужчын, у 11 чалавек ёсць непаўналетнія дзеці.
Нагадаем, 13 снежня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 123 палітзняволеных. Іх вывезлі за мяжу, у асноўным — ва Украіну.