Беларусаў чакае апошняя суперпоўня года
- 3.12.2025, 23:16
Калі назіраць?
Беларусаў на пачатку снежня чакае рэдкая астранамічная з'ява — апошняя суперпоўня года, якую называюць Халодным Месяцам.
У ноч з 4 на 5 снежня Месяц падымецца максімальна высока над гарызонтам.
Адлегласць паміж Зямлёй і спадарожнікам у гэты момант складзе менш за 360 тыс. км.
Астраномы адзначаюць, што снежаньская суперпоўня будзе самай высокай аж да 2042 года.
Аказаўшыся ў перыгеі, найбліжэйшай да Зямлі кропцы арбіты, спадарожнік будзе выглядаць на 7,9% больш і на 15% ярчэй, чым звычайна.
Лепшыя ўмовы для назірання — за межамі горада або на адкрытых пляцоўках, дзе менш святла.
Наступная суперпоўня адбудзецца 3 студзеня 2026 года, але яна будзе менш відовішчнай.