BE RU EN

Беларускія ксяндзы Акалатовіч і Юхневіч правялі ў Ватыкане святую імшу

  • 3.12.2025, 23:03

Яны нядаўна былі вызваленыя з лукашэнкаўскіх турмаў.

За два тыдні знаходжання ў Ватыкане пра нядаўна вызваленых па памілаванні беларускіх святароў афіцыйная інфармацыя так і не з’явілася. Аднак вернікі даведаліся, што ксёндз Генрых Акалатовіч і айцец Анджэй Юхневіч працягваюць заставацца ў Рыме, піша Katolik.life.

Пацвердзілася здагадка, што цяпер абодва святары праходзяць медыцынскае абследаванне.

Ксёндз Акалатовіч упершыню за два гады, а айцец Анджэй — упершыню амаль за паўтара года — адслужылі святую імшу. У зняволенні ў іх не было такой магчымасці.

Ксяндзы не ўдзельнічаюць у публічных мерапрыемствах і не мелі афіцыйных сустрэч. Паводле інфармацыі вернікаў, пэўны час яны павінны правесці «ў цішыні». Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які іх суправаджаў, на мінулым тыдні вярнуўся ў Мінск.

Тым часам Папа Лявон XIV закончыў сваё апостальскае падарожжа і ўжо знаходзіцца ў Рыме — таму зноў з’явілася верагоднасць, што ён можа сустрэцца з беларускімі ксяндзамі.

Апошнія навіны