BE RU EN

Аэрапорт Вільнюса зноў закрылі з-за метэазондаў з Беларусі

  • 3.12.2025, 22:17

Рэжым Лукашэнкі працягвае гібрыдныя атакі.

Аэрапорт літоўскага Вільнюса закрылі вечарам 3 снежня з-за выяўлення метэазондаў з кантрабандай.

Пра гэта піша LRT.

Нацыянальнае крызіснае ўпраўленне Літвы заявіла, што паветраную прастору над аэрапортам закрылі з 19:36 да 22:30 у сувязі з «гібрыднай атакай Беларусі супраць Літвы, грамадзянскай авіяцыі і грамадства, а таксама выяўленнем навігацыйных сігналаў, характэрных для паветраных шароў».

Пасажыраў папрасілі кіравацца інфармацыяй, прадастаўленай аэрапортам і авіяперавозчыкамі.

З канца кастрычніка гэтага года да сёння аэрапорт у Вільнюсе закрывалі не менш як 10 разоў. У ноч на 1 снежня аэрапорт у літоўскай сталіцы не працаваў 11 гадзін з-за 60 метэазондаў, 40 з якіх знаходзіліся ў крытычных месцах.

Апошнія навіны