Беларусь закупілася яблыкамі ў Дагестане
- 3.12.2025, 21:17
Дагестанскія яблыкі ўпершыню паступілі на беларускі рынак.
Дагестанскія яблыкі ўпершыню паступілі на беларускі рынак: першую партыю ўжо адправілі на экспарт, піша мясцовае рэгіянальнае выданне «Зоры Табасарана».
Першая пастаўка дагестанскіх яблыкаў у Беларусь была ажыццёўлена ў канцы лістапада. Як паведамляецца, гэта стала магчымым пасля наведвання Дагестана прадстаўнікамі беларускага бізнесу.