BE RU EN

Лукашэнка пасля Алжыра зноў паляцеў у краіну, дзе яго доўга не маглі знайсці

  • 3.12.2025, 20:03

Дыктатар вяртаецца ў Аман.

Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што ён завяршыў свой візіт у Алжыр. Але далейшы маршрут нечаканы: аказваецца, ён пакуль не будзе вяртацца ў Беларусь, а зноў бярэ курс на Аман, дзе ўжо правёў некалькі дзён перад Алжырам.

Паводле паведамлення набліжанага да ўзурпатара тэлеграм-канала, у Лукашэнкі ў Амане «працягваецца рабочая праграма».

«У бліжэйшыя дні запланаваны шэраг непублічных сустрэч для абмеркавання ў практычнай плоскасці найважнейшых праектаў з комплексу двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Амана», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Гэта анансуецца як развіццё тых перамоваў, што адбыліся 1 снежня. У суботу, 6 снежня, плануецца яшчэ адна сустрэча з султанам Амана.

Першы раз Лукашэнка прыляцеў у Аман «з рабочым візітам» увечары 28 лістапада, перад тым наведаўшы саміт АДКБ у кыргызскім Бішкеку і М'янму, дзе яго вельмі ўрачыста сустракалі. Пасля з'яўлення ў Амане два дні пра Лукашэнку і яго дзеянні нічога не было чуваць, і толькі 1 снежня ён урэшце з'явіўся на сустрэчы з султанам Амана ў доме апошняга ў суправаджэнні не чыноўнікаў, а сваіх уласных сыноў — старэйшага Віктара і малодшага Мікалая. На другі дзень ён паляцеў у Алжыр, дзе правёў два дні.

Апошнія навіны