Тры краіны дамовіліся набыць для Украіны амерыканскую зброю
- 3.12.2025, 19:06
На $500 млн.
Польшча, Германія і Нарвегія маюць намер набыць у ЗША ракеты для комплексаў Patriot і адправіць іх ва Украіну. Пра гэта журналістам паведаміў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
«Разам з Нарвегіяй і Германіяй мы абвясцілі пра свой удзел у праграме закупкі амерыканскай зброі, каб пасля адправіць яе ва Украіну. Гэта ракеты да батарэй Patriot», — распавёў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Ён падкрэсліў, што тры дзяржавы выдзеляць на гэтыя мэты $500 млн. У прыватнасці, Варшава прадаставіць $100 млн.