На беларускія дарогі выходзяць ласі
- 3.12.2025, 18:49
Жывёлы ліжуць соль.
Беларус, які праязджаў па трасе Р28, заўважыў, як на дарогу выбягаюць ласі. Відэа здарэння ён апублікаваў у сваім TikTok. На гэты раз жывёл прывабіла соль, якой апрацавалі асфальт на зіму.
«Раніцай і ўвечары ласі стаяць на дарозе і ліжуць соль», — адзначае аўтар відэа.
Паводле меркавання беларусаў, такая сітуацыя можа стаць чарговай прычынай узнікнення ДТЗ. «А дзе ляснікі? Чаму ім не тлумачаць, што так рабіць нельга?» — абураюцца карыстальнікі ў каментарыях пад відэа.