Колькі гектараў лесу прыпадае на аднаго беларуса
- 3.12.2025, 18:18
З'явіўся рэйтынг «лясных дзяржаў».
Хаця Беларусь не ўваходзіць у лік найбуйнейшых лясных дзяржаў, па колькасці лесу на аднаго жыхара краіна ўпэўнена трымаецца ў верхняй частцы сусветнага спісу, піша thinktanks.
Беларусь займае 40-е месца ў свеце па плошчы лясоў на душу насельніцтва. Паводле даных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, на кожнага жыхара краіны прыпадае каля 1 гектара лесу. Гэта ўдвая вышэй за сярэднасусветны ўзровень (0,5 гектара) і прыкметна больш, чым у большасці еўрапейскіх краін. У нашай краіне расце каля 0,22% усіх сусветных лясоў, што складае 8,975 млн гектараў.
Суседнія дзяржавы размеркаваліся ў рэйтынгу так:
Расія — 6-е месца (5,7 гектара)
Латвія — 26-е месца (1,9 гектара)
Літва — 48-е месца (0,8 гектара)
Украіна — 89-е месца (0,3 гектара)
Польшча — 96-е месца (0,3 гектара)