ЗША закупяць 300 000 дронаў-камікадзэ для выкарыстання на полі бою
- 3.12.2025, 18:08
Гэта радыкальны адыход ад старой мадэлі.
Міністэрства абароны ЗША плануе набыць 300 000 недарагіх ударных беспілотнікаў. Вайскоўцы звярнуліся да вытворцаў з запытам на аднаразовыя дроны для кропкавых удараў, артылернай падтрымкі і марскіх аперацый. Гэта частка праграмы Drone Dominance, якую прасоўвае адміністрацыя Трампа, гаворыцца ў паведамленні на сайце Пентагона.
Агульны бюджэт праграмы складае $1 млрд і разлічаны на два гады. У сярэднім гэта менш за $3000 за дрон. Гэта радыкальны адыход ад старой мадэлі, калі ЗША набывалі дарагія і складаныя сістэмы абмежаванымі партыямі. Такія дроны змогуць пастаянна падтрымліваць пяхоту і флот як на вучэннях, так і на рэальным полі бою.
Таксама з 2026 года ЗША плануюць рэгулярна праводзіць вучэнні па вядзенні вайны з дапамогай дронаў на ўзроўні рот і ўзводаў. Задача — навучыць звычайных салдат самастойна хутка запускаць ударныя беспілотнікі.