BE RU EN

ЕС унясе Расію ў чорны спіс краін з высокай рызыкай адмывання грошай

  • 3.12.2025, 17:08

Якімі будуць наступствы?

Еўрапейскі саюз плануе дадаць Расію ў свой чорны спіс краін з высокай рызыкай адмывання грошай і фінансавання тэрарызму. Рашэнне прадугледжвае, што фінансавыя ўстановы будуць узмацняць належную праверку ў дачыненні да ўсіх транзакцый з расійскімі кампаніямі, а банкі, якія яшчэ не прынялі меры, дадаткова знізяць рызыкі, піша Politico.

Унясенне ў чорны спіс адбываецца на фоне шырокага спектра санкцый ЕС, якія ўжо абмяжоўваюць доступ расійскіх кампаній да фінансавых паслуг у ЕС.

Раней глабальны наглядны орган Financial Action Task Force (FATF) прыпыніў сябраства Расіі пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, але не ўключыў яе ў чорны спіс з-за супраціву краін групы БРІКС.

Нагадаем, што Еўракамісія на пачатку 2026 года прадставіць заканадаўчую прапанову аб поўнай забароне імпарту расійскай нафты ў Еўрасаюз.

Апошнія навіны