У Беларусі выпусцілі каўбасы з водарамі трускаўкі і курагі
- 3.12.2025, 17:02
Гэтыя прадукты вырабляе Жлобінскі мясакамбінат.
Нестандартныя каўбасы заўважылі пакупнікі ў Магілёўскай вобласці. Гэта каўбасы з водарамі трускаўкі і курагі, паведамляе Instagram-акаўнт «Магілёў Online».
Сыравяленыя мясныя вырабы называюцца «Ф'южн з водарам трускаўкі» і «Ф'южн з водарам курагі». Гэтыя прадукты вырабляе Жлобінскі мясакамбінат.
Упершыню іх паказалі на рэспубліканскім конкурсе «Прадукт года — 2025». Варыянт з курагой нават заваяваў гран-пры ў катэгорыі «сыракопчаныя і сыравяленыя каўбасныя вырабы».
Паведамляецца, што незвычайныя каўбаскі прадаюцца як у фірмовых крамах, так і ў рознічных гандлёвых сетках. Праўда, першая партыя ўжо разышлася па руках.