BE RU EN

Віза ў Егіпет падаражэе для беларусаў амаль удвая

  • 3.12.2025, 15:21

Але ёсць курорты, куды можна трапіць без аплаты.

З пачатку 2026 года істотна падаражэе віза ў Егіпет. Цяпер яна каштуе $25, а са студзеня цана павысіцца да $45 — гэта каля 130 беларускіх рублёў. Рашэнне канчатковае: папраўку аб павышэнні консульскіх збораў зацвердзіў прэзідэнт краіны, піша Onlíner.

Яшчэ адной навіной стане друк фотаздымка на візе. Раней яна была адзінага ўзору для ўсіх. Плануецца, што дадатковыя сродкі накіруюць на развіццё інфраструктуры дыпламатычных місій Егіпта па ўсім свеце.

Праўда, прадстаўнікі турыстычнай галіны ў краіне настроены скептычна. Яны баяцца, што гэта можа паўплываць на паток турыстаў і прынесці матэрыяльныя страты.

Неабходнасць атрымліваць візу дзейнічае не на ўсёй тэрыторыі краіны. Так, госці Сінайскага паўвострава могуць знаходзіцца на яго тэрыторыі да 15 дзён без візы. Да гэтага рэгіёна адносіцца вядомы курорт Шарм-эль-Шэйх, а таксама Дахаб і Таба. Важна выконваць некалькі ўмоваў: прыляцець у аэрапорт Шарм-эль-Шэйха і не пакідаць паўвостраў.

А вось каб трапіць у папулярныя ў беларусаў Хургаду, Марса-Алам, Эль-Аламейн, Александрыю і Каір, трэба будзе аплаціць візу па прыбыцці.

Апошнія навіны