Ігар з Віцебска стаў зоркай сацсетак за адну ноч
- 3.12.2025, 21:04
Ён проста ішоў нецвярозым дадому.
Ігар з Віцебска зрабіў тое, пра што мараць SMM-шчыкі ўсяго свету: напісаў адзін (нецвярозы) пост у Threads — і сацсетку ўзарвала.
Напачатку ўсё працавала як ідэальны вірусны кактэйль. Ёсць герой з максімальна пазнавальнай сітуацыяй: позні вечар, алкаголь, дарога дадому. Ёсць шчырасць без фільтраў і поз, просты тэкст, які можа напісаць кожны, — піша smartpress.by.
Алгарытмы Threads, якім падкінулі вось такую чалавечую мікрадраму, зрабілі астатняе: стужка пачала напаўняцца рэпостамі, рэміксамі і «Вітаем, Ігар! Вы дайшлі?» ад паловы Рунэта. Нават да аўдыторыі Казахстана дайшла гэта кранальная віцебская гісторыя.
Уключылася драматургія. Людзі перасталі проста смяяцца і пачалі перажываць за персанажа: дайдзе ён дадому, не выпусціць тэлефон, не заблукае дзесьці паміж пад’ездамі, і прапанавалі «яшчэ па адной». У каментарах з’явіліся парады, мемы, пажаданні «трымаць у курсе маршруту», а да раніцы — доўгачаканы працяг: Ігар дайшоў, ён удома і ўсё яшчэ бухі. Потым — пост з працы, пост з катом, маленькі сітком у прамым эфіры.