BE RU EN

І гэта якраз вельмі добра

  • Віталій Портнікаў
  • 3.12.2025, 14:13

Чым насамрэч скончылася сустрэча Уіткафа і Кушнера з Пуціным.

Як і варта было чакаць, «чалначная дыпламатыя» Уіткафа і Кушнера прывяла да іх публічнай ганьбы. Замест таго, каб сустрэцца з Зяленскім у Еўропе і перадаць яму прапановы Пуціна — якіх, вядома, проста няма — пара дзельцоў адправілася ў Вашынгтон скардзіцца Трампу, што іх ткнулі тварам у гамно. Спадзяюся, што хоць бы пуцінскае.

Адбылося гэта таму, што Трамп, як заўсёды, няправільна прачытаў сігналы Пуціна, а Уіткаф са сваёй некампетэнтнасцю і жаднасцю дапамог яму памыліцца. І абодва ўцягнулі ў гэтую безнадзейную справу Кушнера, які прывык з'яўляцца ў момант поспеху — і тут такі сямейны аблом.

І гэта якраз вельмі добра. Вось дзе галоўная памылка Пуціна ў гэтым раундзе — пасмяяцца з сям'і Трампа і даць амерыканскаму прэзідэнту магчымасць прачнуцца.

Калі, вядома, Трамп захоча скарыстацца такой магчымасцю.

Віталій Портнікаў, «Фэйсбук»

Апошнія навіны