«Я вам, мужыкі, усё раскажу»: палонныя расіяне выбалакалі вайсковыя таямніцы РФ
- 3.12.2025, 18:08
Акупантаў у Пакроўску ўзяў у палон украінскі полк «Скала».
2 снежня 425-ы асобны штурмавы полк Узброеных сіл Украіны «Скала» паведаміў пра знішчэнне двух груп расійскіх вайскоўцаў у Пакроўску.
Штурмавікі атрымалі ад разведчыкаў паведамленне, што захопнікі ўкапаліся на адной з пазіцый. Трое байцоў «Скалы» вырушылі на заданне: варожы акоп закідалі гранатамі, а затым двух праціўнікаў знішчылі са стралковай зброі.
Відэа выканання спецаперацый апублікавалі на старонцы палка «Скала» ў сацсетцы X.
Няўзабаве ўкраінскім штурмавікам паведамілі, што расійскія вайскоўцы замацаваліся на іншай пазіцыі. Спачатку па іх галовах ударыў дрон-бомбавік, пасля ў бой увайшлі штурмавікі «Скалы», ліквідаваўшы аднаго і ўзяўшы ў палон двух акупантаў.
«Я вам, мужыкі, усё паэтапна, па дробязях раскажу, як у нас усё адбываецца», — паабяцаў украінскім вайскоўцам адзін з палонных.
Удалося высветліць, што расійскія захопнікі з 1441-га палка «Алтай», які базуецца ў Самарскай вобласці ў вайсковай частцы 95382. Ва Украіне «Алтай» спачатку знаходзіўся ў Навапятроўцы, потым у Селідаве, а адтуль іх накіроўвалі ў Пакроўск.