Стыў Уіткоф пакінуў пасольства ЗША ў РФ
- 3.12.2025, 9:18
Спецпрадстаўнік Трампа не адказаў на пытанні журналістаў.
Спецпрадстаўнік ЗША Стыў Уіткоф пакінуў будынак пасольства ЗША ў Расіі, верагодна пасля тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Амерыкі Дональдам Трампам.
Аб гэтым паведамляе Цензор.НЕТ.
Расійскія СМІ пішуць, што на пытанні журналістаў ён не адказаў. Пасля гэтага яго картэж накіраваўся ў бок аэрапорта.
Пуцін сустрэўся з Уіткофам і Кушнерам у Маскве
У Крэмлі ўвечары 2 снежня адбылася сустрэча дыктатара Уладзіміра Пуціна са спецпрадстаўніком ЗША Стывам Уіткофам і зяцем Дональда Трампа Джарэдам Кушнерам.
Памочнік расійскага дыктатара Кірыл Дзмітрыеў назваў перамовы «прадуктыўнымі», паведамляюць расСМІ.
Юрый Ушакоў, са свайго боку, падкрэсліў, што кампрамісы па спрэчных пытаннях не знойдзены, а таму сустрэча Пуціна і Трампа ў найбліжэйшы час не плануецца.
«Некаторыя амерыканскія напрацоўкі па ўрэгуляванні расійска-ўкраінскай вайны прымальныя для РФ, некаторыя не падыходзяць», — заявіў ён.
Таксама Ушакоў дадаў, што на сустрэчы абмяркоўвалася некалькі варыянтаў плана па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.
Уіткоф можа сустрэцца з Зяленскім
Раней журналіст выдання Axios Барак Равід паведаміў, што амерыканская дэлегацыя пасля перамоваў з Пуціным можа сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Паводле журналіста, перамовы могуць адбыцца ў адной з еўрапейскіх краін.