BE RU EN

У Літве падлічылі, колькі ў краіне жыве беларусаў

  • 29.12.2025, 23:16

Беларусы — на другім месцы сярод замежнікаў паводле колькасці дазволаў на пражыванне ў Літве.

У Літве на 1 снежня налічвалася 50 678 беларусаў, якія маюць дазвол на пражыванне — пераважна ВНЖ. З пачатку гэтага года іх колькасць скарацілася на 6833. Пра гэта сведчаць даныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы, перадае «Зеркало».

Так, 35 682 нашых суайчыннікаў на 1 снежня гэтага года мелі ВНЖ Літвы на падставе працы, яшчэ 3046 — высокакваліфікаваныя спецыялісты. 4917 чалавек пражывае ў гэтай краіне па ўз'яднанні з сям'ёй. 1126 — легалізаваныя па гуманітарных падставах, а 901 — па навучанні.

Яшчэ больш за 50 тыс. беларусаў маюць доўгатэрміновыя візы, хутчэй за ўсё, нацыянальныя (D). Для параўнання: на 1 студзеня гэтага года з такім дакументам у літоўскай статыстыцы значыліся больш за 57,5 тыс. беларусаў.

У цэлым у Літве на 1 снежня налічвалася 216 884 замежнікаў, якія маюць дазвол на пражыванне, сведчаць даныя статыстыкі гэтай краіны. Найбольш украінцаў — 79,5 тыс. Беларусы — на другім месцы.

Апошнія навіны