BE RU EN

Ілон Маск назваў дзіця ў гонар фізіка Субрахманьяна Чандрасекара

  • 29.12.2025, 21:10

У мільярдэра 12 прызнаных дзяцей.

Мільярдэр Ілон Маск раскрыў сярэдняе імя яшчэ аднаго дзіцяці, якое нарадзіла ягоная сяброўка Шывон Зіліс. Пра гэта паведамляе выданне The Hindu.

У інтэрв'ю Маск распавёў, што Зіліс напалову індыйка, таму дзіцяці далі індыйскае імя. Яго назвалі Сэкарам у гонар фізіка Субрахманьяна Чандрасекара, які атрымаў Нобелеўскую прэмію за даследаванні фізічных працэсаў, што адыгрываюць важную ролю ў будове і эвалюцыі зорак.

Дзяцей Зіліс і Маска завуць Азур, Страйдэр, Аркадыя і Сэлдан Лікург. Пра тое, што ў аднаго з іх ёсць яшчэ і сярэдняе імя, стала вядома ўпершыню.

У Ілона Маска 12 прызнаных дзяцей: трое ад спявачкі Граймс, чацвёра ад Шывон Зіліс, астатніх нарадзіла першая жонка мільярдэра — Джасціна Маск. Быў і яшчэ адно дзіця — першынец Невада. Ён нарадзіўся ў 2002 годзе і пражыў толькі дзесяць тыдняў.

Шмат якія дзеці Ілона Маска носяць дзіўныя імёны. Дзяцей, якіх яму нарадзіла спявачка Граймс, завуць Тэхна Механікус, Экза Дарк Сайдэрыэль і X Æ A-12 (чытаецца Ікс-Эш-Эй-Твэлў). Непрызнанага дзіцяці, якое нарадзілася ў кансерватыўнай актывісткі Эшлі Сэнт-Клер, назвалі Ромулам.

Апошнія навіны