BE RU EN

Дроны ЗСУ знішчылі калону акупантаў на квадрацыклах

  • 29.12.2025, 18:52

Атака расійскіх войскаў захлынулася.

Аператары дронаў батальёна беспілотных сістэм «Legion» 33-й асобнай механізаванай брыгады паразілі калону квадрацыклаў, на якой акупанты спрабавалі прарвацца па дарозе да Уладзіміраўкі.

Як паведамляе «Цензор.НЕТ», ваенныя РФ паспрабавалі пераправіць калону тэхнікі праз раку Казённы Тарэц, але гэтая спроба скончылася для рашыстаў поўным фіяска.

У выніку удараў беспілотнікаў былі ліквідаваныя 4 захопнікі і знішчаныя 5 квадрацыклаў.

Кадрамі баявой працы байцы падзяліліся ў сваім тэлеграм-канале.

Апошнія навіны