BE RU EN

Дроны ЗСУ атакавалі рэзідэнцыю Пуціна на Валдаі?

  • 29.12.2025, 18:34

Лаўроў сцвярджае, што Украіна спрабавала забіць гаспадара Крамля.

Украінскія беспілотнікі ў ноч на 29 снежня здзейснілі атаку на дзяржаўную рэзідэнцыю прэзідэнта РФ у Наўгародскай вобласці, заявіў міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, паведамляе «Медуза»

Паводле яго слоў, знішчаны 91 беспілотнік. Звестак пра пацярпелых і шкоду не паступала. Лаўроў не прывёў доказаў, што ЗСУ спрабавалі атакаваць рэзідэнцыю.

Кіраўнік МЗС РФ заявіў, што з-за спробы Кіева атакаваць рэзідэнцыю Пуціна Масква не будзе выходзіць з мірных перамоў, але перагледзіць сваю пазіцыю «з улікам канчатковага пераходу кіеўскага рэжыму да палітыкі дзяржаўнага тэрорызму».

Апошнія навіны