BE RU EN

Пад Барысавам мужчына абвясціў пра рабаванне крамы

  • 29.12.2025, 16:51

Нецвярозы вясковец запатрабаваў гарэлку і хлеб, не збіраючыся плаціць.

Пад Барысавам вясковец зайшоў у краму і заявіў, што збіраецца яе абрабаваць. Ён запатрабаваў алкаголю і хлеба, а пасля чакаў на прыступках міліцыю, якую сам папрасіў выклікаць, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Нецвярозы 51-гадовы жыхар вёскі Іканы Барысаўскага раёна прыйшоў у мясцовую краму і запатрабаваў ад прадаўца аддаць яму бутэльку гарэлкі, цыгарэты і хлеб. Плаціць не збіраўся — заявіў, што гэта рабаванне.

Ён жа настаяў, каб жанчына выклікала міліцыю, — спалоханая работніца так і зрабіла.

«Сам жа фігурант, чакаючы прыезду праваахоўнікаў, на прыступках крамы пачаў распіваць алкаголь. Там яго і затрымалі», — расказалі ва УУС.

Па факце рабавання ўзбуджана крымінальная справа.

Апошнія навіны