BE RU EN

Мінімальная зарплата ў Польшчы перавысіць $1 300

  • 29.12.2025, 16:42

Павышэнне ўступіць у сілу з 1 студзеня.

З 1 студзеня 2026 года мінімальная месячная заработная плата ў Польшчы павялічыцца на 140 злотых да 4806 злотых брута. Пасля выплаты падаткаў і сацыяльных узносаў «на рукі» супрацоўнік атрымае каля 3605 злотых, паведамляе MOST.

Пагадзінная стаўка павялічыцца на 90 грошаў да 31,40 злотага брута.

Прадпалагаецца, што гэта будзе адзінае павышэнне мінімальнай заработнай платы ў 2026 годзе, што супярэчыць практыцы апошніх гадоў, калі гэтая сума павялічвалася двойчы: з 1 студзеня і з 1 ліпеня.

Чакаецца, што мінімальная зарплата складзе 50,5–51% ад прагназуемага сярэдняга паказчыка па краіне.

Апошнія навіны