Знешні гандаль Беларусі пайшоў у мінус больш чым на $1 млрд
- 29.12.2025, 16:37
Імпарт працягвае апярэджваць экспарт.
Нацыянальны банк Беларусі падзяліўся папярэднімі звесткамі аб выніках знешняга гандлю таварамі і паслугамі рэспублікі за дзесяць месяцаў 2025 года, паведамляе Myfin.by.
Згодна са звесткамі Нацбанка, знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за студзень-кастрычнік 2025 года дасягнуў $84,8608 млрд, павялічыўшыся на 1,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года.
Экспарт тавараў і паслуг вырас на 1,1% да $41,8354 млрд, а імпарт — на 2,7% да $43,0254 млрд. У выніку адмоўнае сальда знешняга гандлю склала $1,19 млн — за кастрычнік гэта сума стала больш прыкладна на $180 млн.
Па выніках дзесяці месяцаў года знешнегандлёвы абарот тавараў паменшыўся на 0,1% да $69,5742 млрд: экспарт знізіўся на 2,1% да $32,5506 млрд, а імпарт павялічыўся на 1,8% да $37,0236 млрд. Тут таксама фіксавалася адмоўнае сальда ў памеры $4,473 млрд (+$581,4 млн за кастрычнік).
Знешнегандлёвы абарот паслуг павялічыўся на 12%, дасягнуўшы $15,2866 млрд: экспарт вырас на 14,1% да $9,2848 млрд, а імпарт — на 9% да $6,0018 млрд. Станоўчае сальда склала $3,283 млрд (+$403,5 млн за кастрычнік).