На выезд з Беларусі ў Польшчу зноў утварыліся гіганцкія чэргі
- 29.12.2025, 11:06
Агляд сітуацыі на мяжы.
Напярэдадні Новага года на памежных пунктах пропуску з суседнімі краінамі ў Беларусі зноў сабраліся чэргі з аўтамабіляў і аўтобусаў. Усяго магчымасці пакінуць краіну чакаюць больш за 200 транспартных сродкаў, паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
Так, у пункце пропуску Брэст на 8:00 29 снежня ў чарзе стаяць 190 легкавых аўтамабіляў і 10 аўтобусаў.
У «Брузгах» – 82 машыны, у «Бераставіцы» – 12.
А вось на літоўскай мяжы перад Новым годам чаргаў няма зусім.