Трамп заявіў, што гатовы прыехаць у Украіну
- 29.12.2025, 10:30
І выступіць перад Вярхоўнай Радай.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Украіну і звярнуцца да парламента, калі гэта дапаможа заключыць пагадненне аб міры.
«Я не ўпэўнены, што гэта сапраўды будзе неабходна, але калі гэта дапаможа выратаваць 25 тысяч жыццяў за месяц ці колькі заўгодна, я дакладна буду гатовы гэта зрабіць», — заявіў Трамп падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Зяленскім ў Мар-а-Лага.
Трамп таксама сказаў, што сустрэча дэлегацый Украіны і ЗША прайшла «на выдатным узроўні», а прагрэс быў «вельмі вялікі».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што 20-пунктавы мірны план узгоднены на 90 працэнтаў, а гарантыі бяспекі ЗША—Украіна — на 100 працэнтаў.