Беларусь скупляе расійскую малочную прадукцыю
- 29.12.2025, 9:54
Асабліва сыр і тварог.
За дзесяць месяцаў гэтага года Беларусь закупіла ў расійскіх вытворцаў сыроў і тварогу на 24 млн долараў.
Паводле падлікаў партала «Агроэкспорт», гэта другі спажывец гэтай расійскай прадукцыі ў свеце пасля Казахстана.
Казахстан за названы перыяд закупіў сыроў і тварогу на суму 69 млн долараў.
У першую пяцёрку аматараў «Расійскага» і «Простоквашино» таксама ўваходзяць жыхары Узбекістана (імпарт — больш за 17 млн долараў), Кіргізстана (амаль 7 млн) і Азербайджана (больш за 4 млн).
Усяго, як паведамляе «Агроэкспорт», за студзень — кастрычнік 2025 года Расія экспартавала каля 27 тыс. тон сыроў і тварогу на суму больш за 139 млн долараў. Пакупнікамі сталі 65 краін. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года гэта больш на 13%.