BE RU EN

Пенсіянерка з Мінска выкінула ў сметнік больш за 100 тысяч рублёў

  • 29.12.2025, 9:35

Дзейнічалі махляры.

У Мінску 70-гадовая пенсіянерка стала ахвярай тэлефонных махляроў і страціла суму, эквівалентную больш як 100 тысячам рублёў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ГУУС.

Паводле даных сілавікоў, усё пачалося з тэлефоннага званка на дамашні нумар жанчыны. Зламыснікі прадставіліся супрацоўнікамі вадоканала і пад выглядам замены лічыльнікаў выманілі ў яе пашпартныя даныя.

Пазней з мінчанкай звязаўся чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам праваахоўных органаў. Ён паведаміў, што на яе імя нібыта аформлены крэдыты, а атрыманыя сродкі выкарыстоўваюцца ў незаконных фінансавых аперацыях. Пад пагрозай крымінальнай адказнасці і правядзення вобшуку жанчыну пераканалі «задэклараваць» свае зберажэнні і перадаць наяўныя кур’еру. У выніку пенсіянерка страціла каля 100 тысяч рублёў у эквіваленце.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі і затрымалі кур’ера — 73-гадовую жыхарку Мінска. Як высветлілася, яна таксама аказалася ахвярай махляроў. Па іх указанні жанчына падрыхтавала ўласныя зберажэнні ў памеры больш за 6 тысяч рублёў і згадзілася выканаць перададзеныя інструкцыі.

Атрымаўшы грошы ў іншай пацярпелай, пенсіянерка па ўказанні зламыснікаў выкінула ўсе наяўныя ў кантэйнер для смецця.

Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа.

Апошнія навіны