BE RU EN

У Польшчу заляцелі метэазонды з Беларусі

  • 29.12.2025, 8:52

Да іх былі прымацаваныя тысячы пачкаў цыгарэт.

У Польшчы памежнікі зноў выявілі метэазонды з цыгарэтамі з Беларусі. Пра гэта паведамляе Падляшскі памежны аддзел.

Разам з рэшткамі метэазондаў было выяўлена тры тысячы пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак.

За апошні час гэта ўжо трэці выпадак залёту ў Польшчу метэазондаў з Беларусі.

У ноч на 25 снежня Польшча нават часова закрывала паветраную прастору з-за неапазнаных аб’ектаў, якія перасеклі мяжу з боку Беларусі.

Апошнія навіны