Беларуская нарколаг расказала, ці існуе ген алкагалізму
- 28.12.2025, 23:15
Лекарка развянчала папулярны міф.
Псіхіятр-нарколаг, намесніца галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага наркалагічнага цэнтра Марына Астрэйка распавяла sb.by, ці існуе ген алкагалізму.
Спецыялістка адзначыла, што сіндром залежнасці ад алкаголю (ён жа — алкагалізм) — шматфактарная хвароба з мноствам прычын яе ўзнікнення.
«Гэта як псіхалагічныя і сацыяльныя, так і біялагічныя фактары. Спадчыннасць тут таксама важная», — кажа Марына Астрэйка.
Разам з тым яна дадае:
«Гена алкагалізму як такога няма, але за фармаванне захворвання адказваюць некаторыя іншыя гены. Таму генетычная схільнасць усё ж мае месца».
Нарколаг таксама дала вызначэнне алкагольнай залежнасці:
«Хранічнае псіхічнае захворванне, якое часта цяжка працякае і характарызуецца пэўным сімптомакомплексам».