Трамп адказаў на пытанне пра дэдлайн па ўрэгуляванні вайны РФ з Украінай
- 28.12.2025, 22:07
Прэзідэнт ЗША праводзіць сустрэчу з Зяленскім.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў яго няма крайняга тэрміну па ўрэгуляванні расійска-ўкраінскай вайны.
«У мяне няма крайняга тэрміну. Вы ведаеце, які ў мяне крайні тэрмін — скончыць вайну», — сказаў Трамп.
Ён заявіў, што амерыканскі і ўкраінскі бакі працягнуць перамовы. «Яны складаныя, але не настолькі», — заявіў амерыканскі прэзідэнт.