На беларусаў ляцяць штрафы з неба
- 28.12.2025, 15:51
ДАІ запусціла рэйды квадракоптараў.
ДАІ адной з вобласцяў Беларусі папярэдзіла, што для кантролю за дарогамі запусціла ў неба квадракоптары. Нябачныя рэйды ў межах мерапрыемства з трывіяльнай назвай «Бяспечная вобласць» могуць здзівіць некаторых кіроўцаў нетрывіяльнымі штрафамі.
Рэйдавыя мерапрыемствы, як гэта называюць у Дзяржаўтаінспекцыі, будуць накіраваныя на праверку таго, як кіроўцы праязджаюць праз нерэгуляваныя пешаходныя пераходы.
Таксама ДАІ паабяцала правяраць аўтамабілі на дарогах вобласці на выпадак, калі імі кіруюць нецвярозыя кіроўцы або бяспраўнікі.
Надвор'е сітуацыю не спросціць
Тым часам адразу ў некалькіх вобласцях Беларусі надвор'е рэзка пагоршылася, што не магло не адбіцца на ўмовах кіравання.
Кіроўцаў папрасілі змяніць стыль кіравання з-за таго, што выпаў даўгачаканы для многіх снег. Натуральна, у такім выпадку трэба трымаць дыстанцыю і выбіраць хуткасць больш асцярожна.