BE RU EN

Скандальны расійскі дэпутат вырашыў «даступна» растлумачыць дзецям, чаму не варта марыць пра IPhone

  • 28.12.2025, 15:46

А сам ім карыстаецца.

Намеснік старшыні камітэта Дзярждумы РФ па абароне сям'і Віталь Мілонаў параіў бацькам, чые дзеці просяць на Новы год iPhone, патлумачыць ім, што такі смартфон — «не мэта ў жыцці» і наогул «для хвалькоў». Пра гэта дэпутат заявіў у каментары для выдання «Газета.Ru».

Паводле меркавання Мілонава, «нармальнаму дзіцяці» заўсёды можна патлумачыць, што дарагі смартфон — «не мэта ў жыцці».

— І наогул iPhone — для лахушак і лахоў, для хвалькоў, так бы мовіць. Яго можна мець толькі «па прыколе». Функцыянальна ён саступае. Але гэта калі дзеці не бачаць, што самі бацькі шалеюць па новым iPhone, і маці не скандаліць з бацькам з-за таго, што хоча павялічыць сабе вусны, паехаць у Дубай і набыць сабе новы iPhone 17 Pro Max, — заявіў расійскі дэпутат.

Мілонаў дадаў, што дзеці капіруюць паводзіны сваіх бацькоў, таму калі «дзіця акружана ўздыханнемі і меркантыльнымі разважаннямі» пра новыя мадэлі тэлефонаў, то нічога дзіўнага ў падобных запытах няма.

— Калі ж дзіця выхоўваецца нармальна, годна, то так, безумоўна, ён, можа, і захоча мабільны тэлефон, але не абавязкова даваць iPhone, — выказаўся ён.

Дарэчы, у кастрычніку 2025 года самога Мілонава заўважылі з новым iPhone 17 Pro, які прадставілі літаральна месяцам раней. У Беларусі такі апарат з самым сціплым аб'ёмам памяці абыдзецца прыкладна ў 4300 рублёў (каля 1250 еўра).

Апошнія навіны