BE RU EN

Беларус у Нью-Ёрку проста з вулічнага гурту снегу зрабіў скульптуру князя Міндоўга

  • 28.12.2025, 14:07

Генік Лойка ўразіў шэдэўрам.

Беларускі скульптар і архітэктар Генік Лойка проста з вулічнага гурту снегу на адной з вуліц Брукліна (Нью-Ёрк) зрабіў скульптуру вялікага князя Міндоўга. Атрымалася вельмі крута, піша CityDog.

Генік Лойка — скульптар і актывіст (у дэмакратычным руху з канца 1970-х), вядомы як аўтар першага ў Беларусі поўнафігурнага помніка нацыянальнаму герою Тадэвушу Касцюшку (у Косаве). Яго працы стаяць перад пасольствамі Беларусі ў Малдове (Францыск Скарына).

Пасля адседкі на Акрэсціна падчас пратэстаў 2020 года Генік з’ехаў з Беларусі.

У свой час Лойка быў аўтарам серыі пленэраў «Легенды з пяску», калі ў пясчаных кар’ерах пад яго кіраўніцтвам можна было рабіць скульптуры герояў Беларусі.

Дарэчы, вялікага князя (праўда, безназоўнага) з гурту снегу Генік ужо рабіў — у двары сваёй шматпавярхоўкі ў Мінску.

Апошнія навіны