BE RU EN

У польскім Эльблонгу ўвялі надзвычайнае становішча

  • 28.12.2025, 12:23

З-за паводкі.

Уначы на 28 снежня ў польскім горадзе Эльблонгу абвясцілі надзвычайнае становішча з-за паводкі.

Пра гэта піша RMF24.

Мэр Эльблонга Міхал Міссан заявіў, што службы застаюцца ў стане поўнай гатоўнасці, а гідралагічная сітуацыя пастаянна кантралюецца.

Паводле слоў прэс-сакратаркі мэрыі Эльблонга Ёанны Урбаняк, надзвычайнае становішча было абвешчана ў сувязі з перавышэннем узроўню папярэджання на рацэ Эльблонг – 590 см, тэндэнцыяй да павышэння ўзроўню вады і неспрыяльнымі прагнозамі, звязанымі з моцнымі паўночна-заходнімі вятрамі.

У якасці меры засцярогі ў самых крытычных пунктах горада – на бульвары Зыгмунта Аўгуста і вуліцы Варшаўскай – былі ўсталяваныя супрацьпаводкавыя барыеры.

Службы заклікалі жыхароў быць асцярожнымі і не набліжацца да берагоў ракі.

Апошнія навіны