Два спосабы «прыціснуць» Пуціна ў 2026 годзе
- 28.12.2025, 9:32
Палітолаг раскрыў падрабязнасці.
Палітолаг Вадзім Дзянісенка растлумачыў «24 Каналу», што існуюць два фактары, якія могуць прымусіць Пуціна да перамоваў, аднак рабіць канкрэтныя прагнозы адносна перамір’я пакуль заўчасна.
Першы фактар уплыву — страх, але пакуль ні Трамп, ні Сі Цзіньпін не гатовыя аб’яднацца дзеля ціску, а сам Пуцін разумее, што ЗША не могуць хутка нанесці фатальныя ўдары па Расіі. Другі — зняцце санкцый і хаця б частковае вяртанне да вялікай геапалітыкі.
«Калі Пуцін не атрымае жаданага, яму няма сэнсу падпісваць любое пагадненне. Таму ў найбліжэйшы час чакаць падпісання — гэта такі ж міф, як і крах расійскай эканомікі», — растлумачыў Дзянісенка.
Вясной сітуацыя можа змяніцца з-за запланаванага візіту Трампа ў Кітай у красавіку, што патэнцыйна можа паўплываць на гатоўнасць Пуціна да перамоваў.
«У мяне ёсць гіпотэза, што візіт Эмануэля Макрона у Маскву прыблізна 7–8 лютага можа датычыцца менавіта гэтых пытанняў. Трэба назіраць за развіццём падзей, і тады можна будзе казаць, ці атрымаем мы перамір’е. Пакуль рана рабіць прагнозы», — сказаў Дзянісенка.